Арына Сабаленка пракаментавала гібель Канстанціна Кальцова
Арына Сабаленка з Канстанцінам Кальцовым
Тэнісістка Арына Сабаленка пасля двух дзён маўчання пракаментавала гібель экс-хакеіста Канстанціна Кальцова, з якім была ў блізкіх адносінах. У сваім акаўнце ў Інстаграме яна адгукнулася кароткім пастом на дзвюх мовах — англійскай і рускай.
"Смерць Косці — нечуваная трагедыя, і хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае. Калі ласка, паважайце маё асабістае жыццё і асабістае жыццё ягонай сям'і ў гэты цяжкі час", — піша Сабаленка.
Экс-хакеіст зборнай Беларусі Канстанцін Кальцоў загінуў 18 сакавіка ў Маямі ва ўзросце 42 гадоў, зваліўшыся з гаўбца. Мяркуецца, што прычынай смерці стала самагубства. Яго былая жонка кажа, што хутчэй здарыўся няшчасны выпадак.
Пасля гібелі Кальцова Арына Сабаленка спярша знялася з тэніснага турніру ў Маямі. Аднак потым вырашыла выступаць, хаця і абмежавала кантакты з прэсай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.