Арына Сабаленка выйграла турнір WTA-1000 ва Ухані

Арына Сабаленка

Арына Сабаленка / Reuters

Тэнісістка Арына Сабаленка стала пераможцай турніру WTA-1000 ва Ухані (Кітай). Гэта яе трэці трафей на гэтым турніры. Папярэднія былі заваяваныя ў 2018 і 2019 гадах.

На шляху да фіналу Сабаленка перайграла Кацярыну Сінякову, Юлію Пуцінцаву, Магдалену Фрэх і Кока Гаўф. У фінале беларуска ў трох сэтах адолела кітаянку Чжэн Цыньвень — 6:3, 5:7, 6:3.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі