Арышт расійскіх футбалістаў Какорына і Мамаева працягнулі да лютага 2019-га
5 снежня Цвярскі суд Масквы працягнуў тэрмін знаходжання пад вартай футбалістам Паўлу Мамаеву і Аляксандру Какорыну, а таксама брату Какорына Кірылу і Аляксандра Протасавіцкаму да 8 лютага 2019 года. Іх абвінавачваюць у збіцці ў Маскве чыноўніка федэральнага ўзроўня, кіроўцы-беларуса, а таксама ў "хуліганстве ў складзе групы асоб".
Здарэнні адбыліся ў адзін дзень — 8 кастрычніка. Кампанія маладых людзей спачатку збіла кіроўцу тэлевядучай Першага канала Віталя Салаўчука, а пасля ў кавярні — Дзяніса Пака, кіраўніка дэпартамента Мінпрамгандлю (у апошнім выпадку дасталося і распрацоўшчыку прэзідэнцкіх аўтамабіляў Aurus Сяргею Гайсіну). Гэта трапіла на відэа, якое аператыўна з'явілася ў інтэрнэце. Былі распачатыя крымінальныя справы, 11 кастрычніка футбалістаў адправілі за краты.
Мамаеў часткова прызнаў віну. Паводле яго слоў, чыноўніка ён не біў (і гэта пацвердзіў Пак), а вось у сутычцы з кіроўцам удзельнічаў. Часткова прызнаў сваю віну і Аляксандр Какорын. Высветлілася, што Кірыл Какорын напісаў заяву ў паліцыю на Віталя Салаўчука. Нібыта, апошні пачаў бойку, інфармуе meduza.io.
Абарона будзе абскарджваць рашэнне суда.
Лучшая защита – это нападениеhttps://t.co/kAsbC75HWp
— Sports.ru (@sportsru) 5 декабря 2018 г.
Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Еўразум" за 05.12