У Маскве асуджаны футбалісты Какорын і Мамаеў, іх чакае калонія

У Маскве асуджаны футбалісты Какорын і Мамаеў, іх чакае калонія

8 траўня ў Маскве Прэсненскі суд агучыў прысуд па справе расійскіх футбалістаў Аляксандра Какорына і Паўла Мамаева (гульцоў "Зеніта" і "Краснадара"). Іх прызналі вінаватымі ў хуліганстве і наўмысным нанясенні шкоды здароўю. Какорын атрымаў паўтара года калоніі агульнага рэжыму, Мамаеў — год і пяць месяцаў той жа калоніі. Менавіта пра такое пакаранне і прасіла абвінавачанне. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны, інфармуе ria.ru.

Еўрарадыё распавядала пра скандальную гісторыю, фігурантамі якой сталі Какорын і Мамаеў. 8 кастрычніка мінулага года яны спачатку збілі на вуліцы кіроўцу тэлевядучай беларуса Віталя Салаўчука, пасля ў кавярні напалі на федэральнага чыноўніка Дзяніса Пака і гендырэктара буйнога прадпрыемства Сяргея Гайсіна. Мала хто верыў, што футбалісты атрымаюць рэальныя тэрміны. Аднак, мяркуюць эксперты, расійскія ўлады вырашылі зрабіць справу паказальнай для іншых "спартсменаў-хуліганаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі