Маці беларуса, якога збілі Какорын і Мамаеў: Мой сын — неканфліктны чалавек

Віталь Салаўчук. Фота са старонкі ў "Аднакласнікі".
Віталь Салаўчук. Фота са старонкі ў "Аднакласнікі".

33-гадовы беларус Віталь Салаўчук, якога раніцай 8 кастрычніка збілі футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў, знаходзіцца ў маскоўскай бальніцы ў цяжкім стане. Гэтую інфармацыю Еўрарадыё пацвердзіла маці пацярпелага Раіса Салаўчук.

"Сказаць больш, чым вы бачыце ў інтэрнэце, я не магу. Я звязваюся з Вольгай Віктараўнай [Ушаковай, тэлеведучай. — Еўрарадыё]. Яна вельмі добры чалавек, яна кантралюе там усю сітуацыю і займаецца яго лячэннем".

Жанчына не ведае, ці сапраўды на яе сына напалі футбалісты клубаў "Зеніт" і "Краснадар" Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў: "Нам, ведаеце, не да гэтага. Для нас самае галоўнае — здароўе сына".

Сам Віталь Салаўчук у каментарыі "Московскому комсомольцу" пацвердзіў, што яго збілі расійскія футбалісты: "Па фатаграфіях я ўжо пазнаў ў крыўдзіцелях Какорына і Мамаева".

Мать белоруса, которого избили Кокорин и Мамаев: Мой сын — неконфликтный человек

Пра стан здароўя сына Раіса Салаўчук ведае са слоў Вольгі Ушаковай. З Віталём жанчына размаўляла, кажа, што "яму яшчэ цяжка". У бліжэйшыя выхадныя яна збіраецца паехаць да сына ў Маскву.

"Я ведаю, што мой сын не вінаваты. Ён неканфліктны чалавек", — кажа жанчына. Яна размаўляе вельмі павольна, неахвотна адказвае на пытанні і часта паўтарае, што нічога не ведае.

Па словах Раісы Салаўчук, Віталь працуе ў Маскве каля сямі гадоў. Дадому ў Маларыту прыязджае рэдка, таму што "Вольга Віктараўна — вельмі заняты чалавек".

"Я езджу да яго ў госці сама", — кажа жанчына. У расійскай сталіцы Віталь жыве з жонкай і дзецьмі.

Раніцай 8 кастрычніка расійскія футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў, якія напярэдадні святкавалі 10-годдзе сяброўства, увязаліся ў бойку і збілі ў кавярні чыноўніка Мінпрамгандлю Дзяніса Пака.

Раніцай 9 кастрычніка стала вядома, што да гэтага Какорын і Мамаеў збілі яшчэ аднаго чалавека. Ім аказаўся кіроўца тэлевядучай расійскага Першага канала Вольгі Ушаковайбеларус Віталь Салаўчук. Да выпадку ў кавярні футбалісты выйшлі са стрыптыз-клуба ў кампаніі яшчэ трох хлопцаў і пачалі біць і абапірацца на прыпаркаваныя машыны. Адна з машын належала Ушаковай, кіроўца зрабіў хлопцам заўвагу, пасля чаго яго павалілі на зямлю і збілі. Пасля інцыдэнту Салаўчук трапіў у рэанімацыю з чэрапна-мазгавой траўмай.

Футбольныя клубы "Зеніт" і "Краснадар" пацвердзілі ўдзел сваіх гульцоў і інцыдэнце. Канал "360" паведамляе пра затрыманне Какорына і Мамаева для допыту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі