Пуцін узнагародзіў чыноўнікаў, якіх збілі футбалісты Какорын і Мамаеў
Уладзімір Пуцін узнагародзіў расійскіх чыноўнікаў, якіх збілі футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў. Дзяніс Пак і Сяргей Гайсін атрымалі ордэны (першы — ордэн "За заслугі перад Айчынай" II ступені, другі — ордэн Аляксандра Неўскага) за праект па стварэнні аўтамабіляў Aurus для найвышэйшага кіраўніцтва Расіі. Указ расійскага прэзідэнта падпісаны на наступны дзень пасля таго, як футбалісты апынуліся за кратамі.
Як інфармавала Еўрарадыё, 8 кастрычніка былыя гульцы зборнай Расіі Аляксандр Какорын ("Зеніт") і Павел Мамаеў ("Краснадар") збілі каля маскоўскай гасцініцы "Пекін" беларуса Віталя Салаўчука, а праз гадзіну напалі ў кавярні на федэральных чыноўнікаў Дзяніса Пака (кіраўніка дэпартамента аўтапраму і чыгуначнага машынабудавання Міпрамгандлю РФ) і Сяргея Гайсіна (гендырэктара Федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства "Цэнтральны навукова-даследчы аўтамабільны і аўтаматорны інстытут "НАМІ"). Здарэнні трапілі на відэа. Спачатку справу распачалі па артыкуле "Пабоі", пасля — па факце хуліганства. Какорын і Мамаеў арыштаваныя на два месяцы. За краты трапіў і малодшы брат Аляксандра Какорына Кірыл, які таксама ўдзельнічаў у бойках.
Появилось еще одно видео драки с участием Кокорина и Мамаева. По всей видимости, она предваряла инцидент в кафе. pic.twitter.com/druSQkhuSY
— Р-Спорт (@rsportru) 9 октября 2018 г.