Футбалісты Какорын і Мамаеў пералічылі грошы беларусу, якога яны збівалі

Футбалісты Какорын і Мамаеў пералічылі грошы беларусу, якога яны збівалі

Расійскія футбалісты Аляксандр Какорын ("Зеніт") і Павел Мамаеў ("Краснадар") пералічылі грошы беларусу Віталю Салаўчуку, якога яны збівалі раніцай 8 кастрычніка ў Маскве. Сума невядомая. ТАСС адзначае, што грошы пералічаныя ў лік кампенсацыі маральнай і матэрыяльнай шкоды. Гэта неафіцыйная інфармацыя. Адвакаты абвінавачаных і пацярпелага яе не пацвердзілі, але і не абверглі (яны спасылаюцца на тайну следства). Пакуль няма і каментара праваахоўнікаў.

Салаўчук працуе кіроўцам у тэлевядучай Першага канала Вольгі Ушаковай. Менавіта яе ён і чакаў у той дзень у аўтамабілі "Mercedes", калі ў яго здарыўся канфлікт з кампаніяй маладых людзей, у складзе якой былі футбалісты. Збітага беларуса шпіталізавалі. Ён апазнаў Какорына і Мамаева сярод хуліганаў. У тую раніцу яны выйшлі з стрыптыз-клуба са сваімі знаёмымі. Пасля нападу на беларуса, яны збілі ў кавярні чыноўніка Мінпрамгандлю РФ Дзяніса Пака, які ім зрабіў заўвагу. Па абодвух здарэннях распачатыя крымінальныя справы. Усім пацярпелым Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў прынеслі прабачэнні. Сваю віну яны цалкам прызналі.

Какорын і Мамаеў абвінавачваюцца ў хуліганстве і нанясенні пабояў падчас бойкі ў цэнтры расійскай сталіцы. Яны знаходзяцца за кратамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі