Скандальных футбалістаў Какорына і Мамаева выпусцілі на свабоду
На свабоду выйшлі скандальна вядомыя футбалісты Павел Мамаеў і Аляксандр Какорын, асуджаныя за хуліганства. Іх выпусцілі на волю з папраўчай калоніі №4 Белгародскай вобласці, піша "Новая газета". Таксама з калоніі вызвалілі малодшага брата Какорына Кірыла.
Какорына і Мамаева выпусцілі па працэдуры ўмоўна-датэрміновага вызвалення. Рашэнне пра гэта 6 верасня прыняў на выязным пасяджэнні Аляксееўскі раённы суд.
Сустракаць Какорына прыехалі яго жонка Святлана і айчым Кірыл Логінаў. Пры гэтым машына Логінава наехала на аднаго з журналістаў, які прыбыў на месца дзеяння. Медыкі аказалі пацярпеламу дапамогу.
Па словах адваката, пасля вызвалення футбалісты павінны будуць зарэгістравацца па месцы жыхарства ў аддзеле ўнутраных спраў. Да лістапада-снежня іх будуць кантраляваць.
Таксама стала вядома, што Какорын ужо заключыў новы кантракт з футбольным клубам "Зеніт", дзе гуляў да свайго суда.
У кастрычніку 2018 года браты Какорын, Мамаеў ды іх сябар Аляксандр Пратасавіцкі збілі беларускага кіроўцу расійскай тэлежурналісткі Віталя Салаўчука, дырэктара дэпартамента Мінхарчгандлю Дзяніса Пака і гендырэктара НАМІ Сяргея Гайсіна. У траўні суд прызначыў Какорыну паўтара года калоніі, Мамаеў і Пратасавіцкі атрымалі адзін год і пяць месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Футболисты не стали общаться с журналистами и сразу уехали.
— Телеканал Дождь (@tvrain) September 17, 2019
Видео: Василий Полонский / Дождь pic.twitter.com/yllubjAmsQ
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.