Арыштаваны былы палітвязень Ілля Міронаў

Ілля Міронаў пасля вызвалення ў кастрычніку 2022-га / Фота з Facebook Валянціны Міронавай
Ілля Міронаў пасля вызвалення ў кастрычніку 2022-га / Фота з Facebook Валянціны Міронавай

Былога палітвязня Іллю Міронава арыштавалі на 5 сутак. Як піша @viasna96, яго судзілі па адміністрацыйнай справе за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". У Міронава знайшлі падпіску на "экстрэмісцкі" тг-канал.

Іллю Міронава затрымалі ў панядзелак наўпрост у РАУС. Сілавікі прыходзілі да яго яшчэ ў пятніцу, але ён у той час быў у Мінску. 

Летась Міронава асудзілі да 1,5 года калоніі па "справе Зельцэра". За кратамі яго ўтрымлівалі больш за год. На волю ён выйшаў у кастрычніку 2022-га.

Ілля Міронаў вядомы тым, што напісаў тысячы лістоў беларускім палітвязням. Спачатку ён трапляў пад адміністрацыйны арышт, а пасля супраць яго распачалі крымінальную справу. Беларускія праваабаронцы прызнавалі яго палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі