Асцярожна, дзеці: пра адукацыю і эміграцыю — стрым з Мілінкевічам
1 верасня беларускія дзеці пайшлі ў школы. Папраўдзе, не толькі дзеці, але і падлеткі і не толькі ў школы, але і ў іншыя навучальныя ўстановы. І што важна і адметна: не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Калі гаварыць пра школьнікаў, то гэта найчасцей школы не беларускія, а польскія, літоўскія, грузінскія ці якія іншыя. Тое ж і з ВНУ, але тут ёсць нюансы: тыя ж ЕГУ ці “Вольны беларускі ўніверсітэт”.
Якім стаўся пачатак новага навучальнага года для “Вольнага беларускага ўніверсітэта”? Што адбываецца з беларускай адукацыяй і куды можа завесці шлях, на які яе паставілі? Як на беларусах адаб’ецца эміграцыя і навучанне ў замежных школах і ВНУ? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае сузаснавальнік “Вольнага беларускага ўніверсітэта”, экс-кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года Аляксандр Мілінкевіч.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.