Астролагі ― пра энергію Плутона на Дзень волі і тое, калі адменяць дэкрэт №3

Астролагі ― пра энергію Плутона на Дзень волі і тое, калі адменяць дэкрэт №3

Напярэдадні Дня Волі карыстальнікі інтэрнэту пачалі рэпосціць гараскоп Тамары Ло, надрукаваны ў газеце "Гомельские ведомости". Паводле яго, пятніца, 24 сакавіка не асабліва спрыяльная для вандровак, а ў суботу лепей устрымацца ад удзелу ў масавых мерапрыемствах. Людзі тут жа ахрысцілі ўбачанае "прадуманым гараскопам".

 

Астролагі ― пра энергію Плутона на Дзень волі і тое, калі адменяць дэкрэт №3
Фота tut.by

Еўрарадыё звязалася з таямнічай Тамарай Ло. Яна катэгарычна адмовілася размаўляць пад запіс і забараніла нешта пісаць пра яе, але запэўніла, што прагноз ніякім чынам не звязаны з палітычнай замовай. Астролаг спасылаецца на энергіі Плутона, якія надта актыўныя ў гэтыя дні і кажа, што масавыя мерапрыемствы ― гэта не абавязкова мітынгі, гэта могуць быць і футбольныя матчы, і суботнікі і іншае.


Спраўдзіць інфармацыю пра энергіі Плутона мы вырашылі ў сталічнага астролага Уладзіміра Васюка. Паводле яго, у суботу 25 сакавіка будуць ўздзейнічаць некалькі планет у сувязі з Плутонам:

Астролагі ― пра энергію Плутона на Дзень волі і тое, калі адменяць дэкрэт №3

"Па-першае, Меркурый, які адказвае за транспарт. Могуць быць перашкоды і небяспека на транспарце. Па-другое, узаемадзеянне Урана і Меркурыя ― гэта жаданне паэксперыментаваць. А напружанае ўздзеянне Плутона і Юпіцера ― вынікі эксперыментаў. То бок, гульні і эксперыменты на транспарце будуць прыводзіць да здарэнняў. Можа быць так, што Меркурый ― гэта транспартныя артэрыі, могуць быць нечаканасці на дарогах, перакрываць будуць гэтыя артэрыі, магчыма скапліванне тэхнікі".


Найбольшая верагоднасць небяспекі на транспарце, паводле Васюка ― на Усходзе і Паўднёвым Усходзе Беларусі. Таму, не выключае астролаг, Тамара Ло і зрабіла выснову пра масавыя мерапрыемствы.


Па прагнозе Уладзіміра Васюка, акцыя 25 сакавіка ў Мінску будзе з затрыманнямі, але без масавага шэсця. А ў панядзелак 27-га магчымыя рухі курса валют. Да чэрвеня, перакананы астролаг, Дэкрэт №3 адменены не будзе, але напрыканцы года, ці на пачатку наступнага з ім улада развітаецца. Таксама мяркуе Васюк, цяперашнія арышты не паўплываюць на пацяпленне адносінаў Беларусі і Еўрасаюза.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі