Асуджаны гендырэктар завода, якога злавілі з хабарам пад партрэтам Лукашэнкі
Гендырэктар Мінскага завода шасцерняў Сяргей Пацкевіч асуджаны за хабар у асабліва буйным памеры на 7 гадоў і 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 1 кастрычніка прысуд быў агучаны ў судзе Маскоўскага раёна беларускай сталіцы, інфармуе БЕЛТА.
У лютым Пацкевіч быў затрыманы ў сваім кабінеце падчас атрымання 20 тысяч еўра ад прадстаўніка замежнай камерцыйнай структуры. Затрыманне праводзілі супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Гендырэктарам ён быў з лета 2017-га. У пачатку гэтага года міліцыі стала вядома пра хабары, якія перадавалі прадстаўнікі камерцыйных структур. У апошнім выпадку еўра перадаваліся "за спрыяльнае вырашэнне пытанняў па выкананні заводам сваіх дамоўных абавязацельстваў, звязаных з разлікамі за пастаўленае тэхналагічнае абсталяванне".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.