Атака на грамадзянскую супольнасць: ператрусы і затрыманні 16 ліпеня

Ператрусы

Ператрусы

16 ліпеня ў Беларусі працягвалася атака на СМІ і грамадзянскую супольнасць. Сёння найбольш пацярпелі журналісты — пераважна з "Белсата" і Радыё "Свабода". Ператрусы адбыліся ў Мінску, Пінску, Брэсце, Івацэвічах, Гомелі, Рэчыцы, Гродна.

Ператрусы прайшлі ў наступных журналістаў: Галіна Абакунчык, Павел Мажэйка, Аляксей Кайрыс, Аляксандр Саенка, Алесь Ляўчук, Мілана Харытонава, Хрысціна Чарняўская, Яўген Меркіс, Андрэй Якімуш, Марыя Арцыбашава, Любоў Лунёва, Ларыса Шчыракова, Сяргей Скулавец, Валянцін Жданко

Таксама ператрусы адбыліся ў актывістаў — старшыні "Прававой ініцыятывы" Вікторыі Фёдаравай, падпалкоўніка запасу Сяргея Шпака, праваабаронцы Валерыя Пуціцкага, кіраўніцы Таварыства беларускай мовы Алены Анісім, актывістак Лізаветы Бялятка, Алены Навумовіч, Юліі Рыбалкі, намесніка старшыні Партыі БНФ Вадзіма Саранчукова, сяброў праўлення "Прававой ініцыятывы" Галіны Усцінавай і Яўгена Пугача, дырэктара ГА "Экадом" Марыны Дубінай.

Ператрусы прайшлі не толькі дома ў актывістаў, але і на офісах. Сёння сілавікі прыйшлі ў рэдакцыю Радыё "Свабода", незалежны прафсаюз РЭП (і там, і там былі выбітыя дзверы), сацыяльна-інфармацыйную ўсанову "ТаймАкт".

Некалькі журналістаў пасля ператрусаў былі затрыманыя. Гэта Ігар Ільяш ("Белсат", муж палітзняволенай Кацярыны Андрэевай), Алег Груздзіловіч (Радыё "Свабода"), Інэса Студзінская, Андрэй Мядзведзеў, Ганна Галёта ("Белсат").

У Следчым камітэце заявілі, быццам прадстаўнікі НДА і СМІ маюць дачыненне да фінансавання пратэстаў.

Аднак ёсць і пазітыўныя навіны. На волю пасля 15 сутак выйшла выпускніца юрфака Кацярына Віннікава (яе асудзілі за падзяку юрыстам-палітвязням і звольненым выкладчыкам). Таксама нечакана на волю выйшлі бухгалтрка "Нашай Нівы" Вольга Раковіч і шматдзетная маці Марыя Вайтовіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі