Атрыманы дазвол на шэсце і мітынг у памяць Слуцкага збройнага чыну
Слуцкі гарвыканкам дазволіў шэсце і мітынг у памяць антысавецкага паўстання 1920 года. Акцыя пройдзе 24 лістапада. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку адзін з заяўнікаў акцыі Віталь Амяльковіч.
Як пазначана ў афіцыйна зацверджаным графіку мерапрыемства, збор удзельнікаў пачнецца аб 11 гадзіне. Пасля кароткага шэсця ў парку культуры і адпачынку адбудзецца мітынг.
Слуцкі збройны чын, або Слуцкае паўстанне — спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцку ў лістападзе і снежні 1920 года. Прыкладна месяц беларускія вайсковыя аддзелы, сфармаваныя пераважна з мясцовых сялянаў, чынілі супраціў савецкім войскам.