Аварыя ў Рэчыцы, 40% жыхароў горада былі без гарачай і халоднай вады (фота)

Аварыя ў Рэчыцы, 40% жыхароў горада былі без гарачай і халоднай вады (фота)

Раніцай 13 снежня ў Рэчыцы здарылася аварыя — прарыў каналізацыйнага калектара. У выніку, 40% жыхароў горада засталіся без гарачай і халоднай вады. На месцы здарэння на працягу дня ішлі аднаўленчыя работы. На іх час быў арганізаваны падвоз у мікрараёны вады, інфармуе БелаПАН.

Як піша газета "Дняпровец", прарыў трубаў адбыўся на вуліцы Маладзёжнай на глыбіні 7 метраў.

Дамы паступова падключаліся да водазабеспячэння. Пасля 15-й гадзіны без вады заставаліся два мікрараёны — Нафтавік і Маладзёжны. У іншых вада ўжо з'явілася. Цалкам наступствы аварыі абяцалі ліквідаваць да вечара.

Фота: dneprovec.by

Аварыя ў Рэчыцы, 40% жыхароў горада былі без гарачай і халоднай вады (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі