Аварыя, якая пакінула без чыстай вады частку мінчан, ліквідаваная

Спецыялістам яшчэ трэба будзе даследаваць пробы вады ў пацярпелых раёнах / pixabay.com

Спецыялістам яшчэ трэба будзе даследаваць пробы вады ў пацярпелых раёнах / pixabay.com / pixabay.com

Аварыя ў сістэме пітнога водазабеспячэння ў Мінску ліквідаваная, кажуць у Мінскім гарадскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі. Пашкоджанне на вадаводзе ў парку Чалюскінцаў было ліквідавана да 8:30 пятніцы.

У цэнтры гігіены і эпідэміялогіі таксама расказалі, што завершана прамыванне водаправодных сетак у межах вуліц Сурганава, Някрасава, бяды, Усходняя, Я.Коласа, Валгаградская, К. Чорнага, Філімонава, Высоцкага, Агінскага, Баграціёна, Солтыса, Карвата, Сувязістаў, праспекта Незалежнасці (ад вуліцы Гікала да вуліцы Філімонава). Менавіта там напярэдадні пацвердзіліся праблемы з вадой.

Зараз ідзе адбор пробаў пітной вады. Яго праводзяць спецыялісты санэпідслужбы. Пробы бяруць у адміністрацыйных будынках і жылых дамах, якія апынуліся ў зоне ўплыву аварыі. У ходзе лабараторных даследаванняў спецыялістам трэба будзе ацаніць ваду на бяспечнасць паводле хімічнага складу і на мікрабіялагічную бяспечнасць.

Папярэджанне пра праблемы з вадой з'явілася надоечы ўдзень. Жыхароў Першамайскага, Партызанскага, Савецкага раёнаў прасілі не піць ваду з крана і не выкарыстоўваць яе для гатавання ежы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі