Авіязносіны паміж Беларуссю і РФ цалкам аднаўляюцца з 21 верасня
Самалёт "Белавія"/ airwaysmag.com
Расія здыме ўсе "пандэмійныя" абмежаванні на авіязносіны з Беларуссю з 21 верасня.
З аўторка двойчы ў дзень "Белавія" будзе выконваць рэйсы ў маскоўскія аэрапорты Дамадзедава і Шарамеццева, а таксама ў Санкт-Пецярбург. У наступныя дні колькасць рэйсаў у гэтыя і іншыя расійскія гарады вырасце яшчэ больш.
Як паведамляла Еўрарадыё, абмежаванні на палёты ўводзіліся з-за сітуацыі з COVID-19. Пра тое, што яны будуць знятыя, заявіў Уладзімір Пуцін падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у верасні.
Да ўвядзення абмежаванняў за тыдзень паміж краінамі здзяйснялася больш за 200 рэйсаў, а пасля пачатку пандэміі — усяго 36.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.