Айцішніку з ЖК "Пірс" прысудзілі 15 сутак за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы

Айцішніку з ЖК "Пірс" прысудзілі 15 сутак за бел-чырвона-белы сцяг на гаўбцы

Айцішніка Іллю Квачэнку асдзілі на 15 сутак за вывешаны на гаўбцы бел-чырвона-белы сцяг. Такі прысуд 5 сакавіка вынес суддзя Мінскага раёна Антон Колабаў, паведамляюць праваабаронцы "Вясны".

Традыцыйна для Беларусі яго судзілі за несанкцыянаваны пікет. Гэта, відаць, першы прысуд паводле абноўленага артыкула 24.23 КаАП (раней ён быў пад нумарам 23.34).

Квачэнка жыве ў жылым квартале "Пірс". Ён вывесіў на сваім гаўбцы на трэцім паверсе нацыянальны сцяг. Увечары 2 сакавіка ў ЖК "Пірс" прыехала міліцыя і запатрабавала зняць сцяг. Калі гаспадар кватэры адмовіўся, міліцыянты выклікалі эвакуатар і забралі яго аўтамабіль. на наступны дзень яны выклікал аўтавышку, але тады Квачэнка сам прыбраў сцяг.

Каб выцягнуць Квачэнку з кватэры, у ёй адключалі электрычнасць. Урэшце мужчыну перадалі позву ў Ждановіцкае РУУС, з якога 4 сакавіка ён так і не выйшаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі