Азараў: 17 снежня Украіна не падпіша дакументы па ўваходзе ў Мытны саюз

Ніякіх дакументаў адносна ўваходжання Украіны ў Мытны саюз на пасяджэнні міждзяржаўнай камісіі 17 снежня ў Маскве прэзідэнты Украіны і Расіі падпісваць не плануюць. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў у эфіры тэлеканала “Інтэр”.

Азараў адзначыў, што паводле працэдуры, міждзяржаўныя дакументы перад падпісаннем павінен прыняць Кабінет міністраў:

“У гэтых дакументах, што цяпер прынятыя ўрадам і накіраваныя на разгляд міждзяржаўнай камісіі, няма ніводнага, які б наўпрост ці ўскосна меў нейкае дачыненне да Мытнага Саюзу. Гэта проста спекуляцыі”, — цытуе Азарава інфармагенцтва “УНІАН”.

Таксама прэм'ер-міністр Украіны паведаміў, што да 17 снежня рыхтуецца вялікі комплекс дакументаў, звязаных адносінамі Расіі і Украіны ў газавай сферы. Азараў прагназуе, што кошт на расійскі газ для ўкраінцаў можа быць ўсталяваны на ўзроўні сярэднееўрапейскіх коштаў.

"Надышоў момант, калі бакі прыйшлі да меркавання, што пара ўрэгуляваць газавае пытанне, і мы не прасілі для сябе ніякіх зніжак, мы казалі толькі пра еўрапейскія, то бок, мы гаварылі толькі аб еўрапейскіх прынцыпах і падыходах да коштаўтварэння, і я спадзяюся, што мы гэты пытанне канчаткова вырашым на гэтай сустрэчы", — прыводзіць словы Мікалая Азарава korrespondent.net.

Прэм'ер-міністр падкрэсліў, што канчатковае рашэнне будзе прынята на сустрэчы Віктара Януковіча і Уладзіміра Пуціна 17 снежня.

Фота: korrespondent.net.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі