Бабруйчанін выйшаў з калоніі і напісаў нецэнзурнае слова на помніку "Т-34"

Бабруйчанін выйшаў з калоніі і напісаў нецэнзурнае слова на помніку "Т-34"

У Бабруйску на плошчы Перамогі на мануменце помніка "Т-34" 13 красавіка з'явілўся нецэнзурны надпіс. Пра гэта мясцовым міліцыянтам паведаміў пенсіянер, які ішоў міма помніка, распавядае прэс-служба МУС.

Вывучыўшы запісы вулічных відэакамераў, міліцыянты высветлілі, што надпіс зрабіў 36-гадовы бабруйчанін. Раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. І, дарэчы, напярэдадні ён якраз вярнуўся з Горак, дзе адбываў пакаранне за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду.

Мужчына распавёў міліцыянтам, што ўвесь дзень ён выпіваў са знаёмымі. Потым, нібыта, знайшоў балончык і фарбай напісаў нецэнзурныя словы на танку і плоце. Бабруйчанін заявіў, што на такі ўчынак яго падштурхнулі алкаголь і адмова мінака пачаставаць цыгарэтай.

Цяпер на мужчыну пачалі крымінальную справу за здзек з гісторыка-культурных каштоўнасцяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі