Бабруйскую маці, у якой адбіраюць дзяцей, выпусцілі ў зале суда

Бабруйскую маці, у якой адбіраюць дзяцей, выпусцілі ў зале суда

У сераду, 14 кастрычніка, суд Бабруйска вынес рашэнне па гучнай справе Настассі Навоевай. Яна атрымала год абмежавання волі без накіравання ў папраўчыя ўстановы. Навоева зможа вярнуцца ў сваю кватэру і хадзіць на працу. Пракурор прасіў два гады абмежавання волі, але тэрмін скарацілі з улікам амністыі.

Нагадаем, што ў красавіку ў жанчыны адбыўся канфлікт з міліцыянерам, які, як сцвярджае следства, атрымаў цялесныя пашкоджанні. Інцыдэнт здарыўся ў момант, калі ўрачы ў бальніцы адмовіліся аддаваць Навоевай яе маленькую дачку, хоць афіцыйных дакументаў пра адабранне дзяцей на той момант не было.

“Апынуўшыся на волі, Настасся адразу ж абняла людзей, якія дапамагалі ёй з адвакатамі. Адразу ж яна спыталася пра дзяцей.  Першай справай Настасся захацела паехаць у сацыяльны прытулак, дзе зараз знаходзяцца Ульяна і Іван. Усе яе адказы на пытанні пра будучыню тычацца толькі яе дзяцей”, — апавядае Еўрарадыё актывістка грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Алеся Садоўская, якая шчыльна займалася праблемай Настассі Навоевай.

20 кастрычніка ў жанчыны адбудзецца чарговы суд па адабранні ў яе дзяцей. Камісія па справах непаўнагадовых і аддзел адукацыі хоча пазбавіць бацькоўскіх правоў і роднага бацьку 7-гадовага Івана і 4-гадовай Ульяны — Генадзя Гарленку. Пры тым, што бацька таксама з’яўляецца рабочым “Белшыны” і ніколі не меў сур’ёзных праблем з законам.

Рабочы “Белшыны”, у якога адбіраюць дзяцей: Са мной ім быць лепш, чым у прытулку

За што ў маці з заробкам да 13 мільёнаў адабралі дваіх дзяцей

У інтэрнэт трапілі фатаздымкі, як маці з Бабруйска “збівае” міліцыянера

Фота Алесі Садоўскай. Першыя хвіліны Навоевай на волі.

Бабруйскую маці, у якой адбіраюць дзяцей, выпусцілі ў зале суда

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі