Бабруйскую настаўніцу аштрафавалі за жоўтую і сінюю стужкі ў валасах

Бабруйскую настаўніцу аштрафавалі за жоўтую і сінюю стужкі ў валасах

Настаўніцу гісторыі з бабруйскай школы №27 Ларысу Секержыцкую аштрафавалі за тое, што прыйшла ў школу з жоўтай і сіняй стужкамі ў валасах.

Суд пастанавіў, што стужкі ў валасы настаўніца павязала не для прыгажосці, а для "выказвання свайго грамадска-палітычнага настрою ў сувязі з тым, што адбываецца ва Украіне". Стужкі ў валасах суд прызнаў несанкцыянаваным пікетам. 

Секержыцкая аштрафаваная на 2240 рублёў (70 базавых велічынь).

Як распавядала Еўрарадыё, 4 сакавіка настаўніца прыйшла ў школу са стужкамі ў валасах. У яе ўзнік канфлікт спярша з калегамі, а потым і з адміністрацыяй школы. Ад Секержыцкай запатрабавалі напісаць тлумачальную, прыгразілі не падоўжыць кантракт. А потым дырэктарка выклікала на настаўніцу міліцыянта, які завёў яе ў апорны пункт. Там яе, па словах настаўніцы, абшукалі і склалі пратакол.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі