Бацькі студэнтаў БДУІР пагражаюць перастаць плаціць за вучобу

Бацькі студэнтаў БДУІР пагражаюць перастаць плаціць за вучобу

Калектыўны ліст на імя рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) Вадзіма Богуша напісалі бацькі студэнтаў-платнікаў. Яны патрабуюць абараніць выкладчыкаў ВНУ і спыніць пераслед студэнтаў за іх погляды. Пад зваротам, як піша dev.by, падпісаліся ўжо 130 чалавек, збор подпісаў працягваецца.

"Сваімі дзеяннямі адміністрацыя ўніверсітэта наносіць непапраўную шкоду адукацыйнаму працэсу, парушаючы узятыя на сябе гарантыі забеспячэння адукацыі на высокім узроўні, і тым самым хавае прэстыж навучальнай установы. Мы заклікаем адміністрацыю БДУІР ажыццяўляць свае паўнамоцтвы строга паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь", — гаворыцца ў лісце.

Падпісанты адзначаюць, што 15 лістапада наступае тэрмін чарговай аплаты за навучанне. Таму яны просяць адказаць на іх зварот пісьмова да 13 лістапада. Калі кіраўніцтва БДУІР не прыслухаецца да іх голасу, бацькі студэнтаў пагражаюць адмовіцца плаціць за далейшае навучанне. Па іх словах, кіраўніцтва ўніверсітэта не забяспечвае якаснага адукацыйнага працэсу.

Як паведамляла Еўрарадыё, 27 кастрычніка 35 супрацоўнікаў БДУІР далучыліся да бестэрміновага нацыянальнага страйку. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі