Бацькі вучняў ліцэя №2 звярнуліся да Качанавай і Лукашэнкі

Бацькі вучняў ліцэя №2 звярнуліся да Качанавай і Лукашэнкі

Бацькі вучняў мінскага ліцэя №2 звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі і Наталлі Качанавай з просьбай захаваць навучальную ўстанову. Пад кожным зваротам — больш за 450 подпісаў, піша Dev.by. Першы зварот адправілі па электроннай пошце 16 снежня, другі аднеслі ў прыёмную. 

Некаторыя з бацькоў спецыяльна здымалі або куплялі кватэру каля ліцэя — каб дзецям было недалёка дабірацца. 

"Хтосьці кажа: "Вашы дзеці давучацца. Чаго вы так хвалюецеся?". Мне не ўсё роўна, маёй малодшай дачцэ 12 гадоў. Яна збіралася паступаць у ліцэй №2. Знаёмыя спецыяльна пабудавалі кватэру ў Лошыцы, каб дзіцяці ў будучыні было зручна ездзіць на заняткі. І што цяпер?" — кажа Алена, чыё дзіця вучыцца ў ліцэі.

Чыноўнікі з адміністрацыі Ленінскага раёна 3 снежня паведамілі бацькам, што набору ў ліцэй на наступны год не будзе. Але цяперашнія вучні давучацца па ліцэйскіх праграмах. 

Бацькі ж звяртаюць увагу на тое, каля 200 вучняў ходзяць на платныя падрыхтоўчыя курсы пры ліцэі. Пра іх чыноўнікі, як выглядае, не падумалі.

Як распавядала Еўрарадыё, у Мінску зачыняюцца ліцэі №1 і №2 — сёлета ў іх ужо не будзе набору. Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай заявіў, быццам навучанне ў ліцэях не адрозніваецца ад старэйшай ступені школы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі