Бацьку магілёўскага лейтэнанта ДАІ адмовілі ў эксгумацыі, ён напісаў Лукашэнку

Бацьку магілёўскага лейтэнанта ДАІ адмовілі ў эксгумацыі, ён напісаў Лукашэнку

Бацьку магілёўскага лейтэнанта ДАІ Яўгена Патаповіча следчыя адмовілі ў эксгумацыі цела сына, інфармуе Радыё Свабода. Пасля гэтага ён напісаў Аляксандру Лукашэнку. Уладзімір Патаповіч спадзяецца, што кіраўнік дзяржавы паўплывае на следства — і ў пытанні з прызначэннем эксгумацыі, і з прызнаннем яго і былой жонкі пацярпелымі.

Цела лейтэнанта ДАІ Яўгена Патаповіча знайшлі 16 траўня ў лесе каля Магілёва. Ён памёр ад стрэлу ў галаву. Першапачаткова адпрацоўвалася версія пра выкраданне і забойства афіцэра. Пасля Следчы камітэт заявіў, што асноўная версія здарэння — самагубства. Бацькі ў гэта не вераць.

Уладзімер Патаповіч кажа, што ні ён, ні яго былая жонка не былі на апазнанні ў моргу. Іх пераканалі, што рабіць гэтага не варта з "этычных меркаванняў, каб не палохаць пашкоджаннямі на целе". Цяпер Патаповіч лічыць гэта памылкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі