Бага: Беларускія футбалісты не хацелі ісці на заробак у 5 тысяч долараў
Былы гулец БАТЭ Дзмітрый Бага (ён выступаў за барысаўчан з 2007-га да 2015 года) ў інтэрв'ю "Прессболу" распавёў пра страчаныя магчымасці беларускага футболу. "Хто вінаваты, што чэмпіянат стаў такім не цікавым? — задаецца пытаннем футбаліст. — Колькі грошай у пясок закапалі? Бо іх было рэальна шмат. Гульцы адмаўляліся ісці на заробак у пяць тысяч долараў. Калі б разумныя людзі займаліся маркетынгам, дагэтуль на тыя сродкі жылі. А грошы за год праелі — і гавораць, што бедныя".
26-гадовы Бага выступаў за ізраільскі "Хапаэль" з Хайфы, а нядаўна перайшоў у "Атрамітас" з Грэцыі. Ён кажа, што яму спадабалася ў замежжы і пакуль вяртацца ў беларускі чэмпіянат не збіраецца.