Банкі будуць афіцыйна адказваць за скрадзеныя з картак грошы

З 5 жніўня пачынае дзейнічаць адпаведная пастанова Нацбанка “Аб унясенні зменаў і дапаўненняў у Інструкцыю ад парадку ажыццяўлення аперацый з банкаўскімі плацёжнымі карткамі”. Згодна з дакументам, банкі павінны будуць вяртаць сваім кліентам сродкі, скрадзеныя з іх плацёжных картак. Тэрмін вяртання грошай — 45 або 90 дзён, у залежнасці ад таго, дзе была здзейсненая несанкцыянаваная аперацыя.

Каб вярнуць грошы, кліент павінен напісаць заяву ў банк, які выпусціў картку, не пазней чым праз 30 дзён пасля таго, як ён выявіў прапажу грошай. Тэрмін падачы заявы можа быць падоўжаны з уважлівай прычыны, напрыклад, з-за хваробы ці знаходжання па-за межамі Беларусі.       

Пры гэтым уладальнік карткі павінен выконваць усе патрабаванні, прапісаныя ў яго дамове з банкам.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі