Барак Абама папярэджвае пра пагрозу дэфолту ў ЗША

Па словах Абамы, якія перадае ВВС, ён адмаўляецца ад перамоваў па бюджэце з рэспубліканцамі, пакуль яны не дазволяць федэральнаму ўраду аднавіць працу і не прагаласуюць за павышэнне столі дзяржаўнай пазыкі.



У тэлеінтэрв'ю Аабама прызнаўся, што цяперашняя сітуацыя яго вельмі раздражняе. Крыху пазней перамовы ў Белым доме паміж Абамам і вядучымі кангрэсменамі завяршыліся безвынікова. У гутарцы з рэпарцёрамі пасля сустрэчы спікер палаты прадстаўнікоў, рэспубліканец Джон Бейнер заявіў, што гэта была добрая гутарка, але прагрэс апынуўся нязначным.



17 кастрычніка заканчваецца тэрмін для павышэння столі дзяржпазыкі. У гэты дзень, калі столь дзяржпазыкі не будзе павышаная, ва ўрада ЗША скончацца сродкі для аплаты сваіх выдаткаў.



Рэспубліканцы, якія кантралююць палату прадстаўнікоў, спрабуюць вымусіць Абаму і дэмакратаў на саступкі ў абмен на аднаўленне фінансавання ўрадавых выдаткаў і павышэнне столі дзяржаўнай пазыкі. Рэспубліканцы дамагаюцца адмены, адтэрміноўкі ці скарачэння фінансавання шырокай рэформы сістэмы аховы здароўя, задуманай Баракам Абамам. Прапанова прэзідэнта, каб кожны амерыканец меў медычную страхоўку пад пагрозай штрафу за яе адсутнасць, стала прадметам вострых дыскусій падчас яго леташняй перадвыбарнай кампаніі.



Тым часам кіраўнік Еўрапейскага цэнтрабанка Марыё Драгі заявіў, калі параліч у працы амерыканскіх дзяржорганаў зацягнецца, гэта пацягне за сабой рызыку не толькі для ЗША, але і для ўсёй сусветнай эканомікі.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі