Барэль: у Беларусі рэпрэсіі нарастаюць, патрэбны адказ з боку ЕС
22 лютага ў Бруселі міністры замежных спраў краін ЕС вырашылі абмеркаваць сітуацыю Беларусі. Спачатку гэтага пытання не было ў парадку дня, але яго ўнёс кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль.
"У Беларусі рэпрэсіі нарастаюць і ўзмацняюцца, адбываецца запалохванне насельніцтва, мы павінны абмеркаваць магчымы адказ з боку Еўрасаюза", — цытуе словы Барэля ТАСС.
Напярэдадні кіраўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка заявіў, што 22 лютага ў Бруселі разгледзяць чацвёрты пакет санкцый супраць уладаў Беларусі, які ўжо падрыхтаваны. Чакаецца, што ЕС пашырыць санкцыйныя спісы чыноўнікаў, суддзяў і сілавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.