Барэль: Украіна і яшчэ 6 краін далучаюцца да санкцый ЕС супраць Лукашэнкі
Сем краін-партнёраў ЕС далучыліся да санкцый, уведзеных у дачыненні ўладаў Беларусі ў сувязі з "фальсіфікацыяй выбараў і парушэннем правоў чалавека". Пра гэта заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль. Ён назваў гэтыя краіны — Украіна, Албанія, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія. "Еўрасаюз прымае да ведама гэта абавязацельства і вітае яго", — цытуе заяву Барэля ТАСС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.