Бародка распаўсюдзіў заяву ў справе "Беларускага Дому ў Варшаве"

Судырэктар "Беларускага Дома ў Варшаве" Зміцер Бародка ў нядаўнім каментары Еўрарадыё патлумачыў, чаму ён перастаў быць каардынатарам грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь". Як вядома, яе лідар Андрэй Саннікаў заявіў, што да Бародкі з нейкай прычыны, якая не называлася, быў страчаны давер. Сам Зміцер кажа, што Саннікаў і яго каманда прасілі перадаць ім "Беларускі Дом у Варшаве", на што ён не пагадзіўся.



У распаўсюджанай сёння заяве Зміцер Бародка выклаў свае прапановы "дзеля захавання празрыстасці, паразумення і еднасці грамадскіх сіл Беларусі і па-за яе межамі":

"аб'яднаць высілкі па развіццю Беларускага Дому ў Варшаве як пляцоўкі ўсіх дэмакратычных сілаў Беларусі; дзеля гэтага запрасіць у Раду Беларускага Дому ў Варшаве прадстаўнікоў усіх найбольш уплывовых палітычных сіл, прадстаўленых як у Беларусі, так і па-за межамі краіны".



Бародка лічыць, што гэта дапаможа "захаваць канцэпцыю кансалідацыі ўсіх сіл, якія змагаюцца за волю, дэмакратыю і незалежнасць нашай Бацькаўшчыны". У заяве адзначаецца, што "Беларускі Дом павінен быць месцам для сумеснай працы ўсіх беларусаў за мяжой ў выгнанні".




На архіўным здымку Зміцер Бародка, Алесь Зарэмбюк, амбасадар ЗША ў АБСЕ Дэйвід Джонсан, 2011 г. Фота — svaboda.org
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі