Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў і вазілі складаць новы пратакол

Барыс Хамайда

Барыс Хамайда / t.me/vicspring/

76-гадовага віцебскага актывіста Барыса Хамайду аштрафавалі на 600 рублёў. Яго прызналі вінаватым у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Хамайда піша ў Facebook, што сума штрафу — гэта яго месячная пенсія.

З Першамайскага раённага суда Барыса Хамайду не адпусцілі, міліцыянеры яго вазілі ў Першамайскі РАУС складаць новы адміністрацыйны пратакол. У панядзелак актывіста чакае новы суд.

Пра затрыманне Хамайды стала вядома 23 студзеня. Яго аднак пасля амаль двух сутак за кратамі адпусцілі да суда, які прайшоў 2 лютага. Актывіст лічыць, што яго падпісалі на "забароненыя сайты" сілавікі ў дзень затрымання: "Пакуль мяне вазілі туды-сюды, нейкі дзядзька... падпісаў мяне на забароненыя сайты".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі