Баскетбалістка Алена Леўчанка паведаміла пра пачатак працы ў Nike

Алена Леўчанка / Instagram / @yelenaleu
Алена Леўчанка / Instagram / @yelenaleu

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка паведаміла, што цяпер працуе ў амерыканскім Лос-Анджэлесе.

"Апошні месяц быў такім насычаным, што я выпала з Instagram... Пераезд у Лос-Анджэлес, сітуацыя, у якой я была за крок ад аварыі (жыццё проста прамільгнула перад вачыма), прыпынак паліцыянтам (першы раз у жыцці ў Амерыцы), ну і самае галоўнае — мой новы шлях і новае пачынанне — праца ў Nike",напісала Леўчанка ў сваім Інстаграм-акаўнце.

Яна не ўдакладніла, чым менавіта займаецца ў вядомай кампаніі.

Як распавядала Еўрарадыё, у лістападзе 2022-га Леўчанка абвясціла пра завяршэнне спартовай кар'еры. Апошнім клубам, у якім яна гуляла, быў "Панацінаікас" з Грэцыі. У складзе беларускай зборнай па баскетболе Леўчанка стала бронзавай прызёркай чэмпіянату Еўропы 2007. У 2010-м была прызнаная найлепшай цэнтравой чэмпіянату свету. Двойчы выступала на Алімпіядах.

У жніўні 2020-га Леўчанка падпісала ліст спартоўцаў за сумленныя выбары і супраць гвалту сілавікоў, удзельнічала ў вулічных маршах. За гэта ёй прысудзілі адміністрацыйны арышт на Акрэсціна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі