Баскетбалістка Алена Леўчанка вырашыла завяршыць кар'еру

Алена Леўчанка / fiba.com
Алена Леўчанка / fiba.com

Баскетбалістка Алена Леўчанка абвясціла ў сваім Instagram аб завяршэнні кар'еры. "Дарагі Баскетбол... Мы пазнаёміліся, калі мне было 10 гадоў. Гэта не было каханнем з першага погляду, але як толькі я зразумела, што гэта рэальна, мы былі неразлучныя 28 гадоў. Ты даў мару маладой дзяўчыне з маленькага горада ў Беларусі. Мара з дзяцінства — гуляць у WNBA. Я ніколі не бачыла ніякіх гульняў і не ведала гульцоў. Я проста ведала, што менавіта там я хацела гуляць. І хоць большую частку часу мая мара здавалася людзям вар'яцкай і нерэалістычнай, для мяне яна была рэальнай і магчымай. Ніколі не мела значэння, што хтосьці думаў. Адна рэч, якой я навучылася ў цябе, заключаецца ў тым, што верыць у сябе – гэта ўсё, што табе трэба", — напісала баскетбалістка.

Леўчанка — адна з самых вядомых беларускіх баскетбалістак, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы 2007 года. За ўдзел у мірных пратэстах 2020 года і публічнае выказванне сваёй грамадзянскай пазіцыі яна адседзела 15 сутак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі