Відэаагляд матча баскетбольнай жаночай зборнай Беларусі з Сербіяй
У сераду беларуская зборная стартавала на другім этапе кантынентальнага першынства, якое праходзіць у Францыі.
Вялікія надзеі ўскладаліся на матч менавіта з сербкамі. На жаль, беларуская зборная не змагла паказаць тую гульню, якую мы бачылі ў пераможных матчах з чэшкамі і харваткамі. Наша каманда прайграла — 48:56.
У пятніцу, 21 чэрвеня, пройдзе матч са зборнай Вялікабрытаніі, а ў нядзелю, 23 чэрвеня, беларускі згуляюць з камандай Францыі.
Зборная Чэхіі выйграла ў Вялікабрытаніі — 66:55, Францыя выйграла ў Харватыі — 78:70.
У выніку Францыя мае 6 ачкоў, Беларусь і Чэхія — па 5, Сербія — 4, Харватыя — 3, Вялікабрытанія — 2. У 1/4 фінала выходзяць 4 лепшыя каманды групы.