БАТЭ і мінскае "Дынама" згулялі ў баявую нічыю — 3:3

БАТЭ і мінскае "Дынама" згулялі ў баявую нічыю — 3:3

24 красавіка прайшлі чатыры матчы 4-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. На "Барысаў-Арэне" ў паядынку БАТЭ і мінскага "Дынама" была зафіксаваная баявая нічыя — 3:3. Ігар Стасевіч адкрыў лік на 5-й хвіліне, на 18-й з пенальці Валерый Жукоўскі забіў гол у адказ. Нічыйны лік захоўваўся да канца другога тайма. На 75-й хвіліне забівае гол Неманья Мілунавіч, а на 85-й рэалізуе пенальці Міхаіл Гардзяйчук — 3:1.

Мала хто верыў, што "Дынама" здолее адыграцца. Аднак ужо на 87-й вызначаецца Кірыл Прамудраў. БАТЭ спадзяваўся, што больш неспадзяванак не будзе. Але ўжо ў даданыя хвіліны чарнагорскі легіянер Лука Роткавіч зраўнівае лік!

Вынікі іншых сённяшніх матчаў: "Мінск" — "Белшына" — 1:1, "Слуцк" — "Шахцёр" — 1:0, "Нафтан" — "Гарадзея" — 0:0. У суботу "Крумкачы" выйгралі ў "Славіі" — 1:0, "Іслач" перамагла "Віцебск" — 2:1, брэсцкае "Дынама" выйграла ў "Нёмана" — 2:0. У панядзелак, 25 красавіка, згуляюць мікашэвіцкі “Граніт” і жодзінскае “Тарпеда-БелАЗ”.

У чэмпіянаце лідыруюць БАТЭ і "Іслач", у якіх па 10 ачкоў, у мінскага "Дынама" і "Крумкачоў" — па 8. "Мінск" набраў 7 ачкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі