БАТЭ не змог абыграць мазырскую "Славію"
У нядзелю, 23 кастрычніка, прайшлі чатыры матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. БАТЭ на сваім полі ў прысутнасці 2500 заўзятараў не змог абыграць мазырскую "Славію", была зафіксаваная нічыя 0:0. Госці з 58-й хвіліны гулялі ў меншасці пасля выдалення Аляксандра Раеўскага.
Сёння не гулялі Аляксандр Глеб і Віталь Радзівонаў. Склад барысаўчан быў наступны: Верамко, Гайдучык, Яблонскі, А. Валадзько (капітан, Гвілія, 61), Іваніч (Анцілеўскі, 75), Пік, Рыас, Джыгера (М. Валадзько, 46), Кендыш, Гардзяйчук, Сігневіч.
У бягучым чэмпіянаце "Славія" ў матчах з БАТЭ ўзяла 4 ачкі (у хатнім паядынку ў першым крузе мазыране выйгралі з лікам 2:1).
У іншых сённяшніх матчах брэсцкае "Дынама" і "Слуцк", "Мінск" і мінскае "Дынама" згулялі ўнічыю 0:0, "Шахцёр" у гасцях абыграў "Белшыну" — 1:0. Іншыя матчы 26-га тура прайшлі 21-22 кастрычніка: "Крумкачы" — "Граніт" — 2:1, "Віцебск" — "Нафтан" — 2:0, "Іслач" — "Тарпеда-БелАЗ" — 3:2, "Нёман" — "Гарадзея" — 3:0. У БАТЭ 64 ачкі, у "Шахцёра" — 49, мінскае "Дынама" мае 46 ачкоў.
Матчы 27-га тура пройдуць 28-30 кастрычніка. Сярод іх адзначым паядынак "Крумкачы" — БАТЭ. У першым крузе барысаўчане разграмілі мінчукоў з лікам 5:0.