БАТЭ пакідае Аляксандр Паўлаў

Паўабаронца Аляксандр Паўлаў пакіне БАТЭ і працягне сваю кар’еру ў замежным футбольным клубе. Пра гэта паведамляе сайт Tribuna.com

30-гадовы футбаліст пачынаў сваю кар’еру ў магілёўскім “Дняпры”, адкуль у 2009 годзе перайшоў у БАТЭ. У 2013 годзе яго прызналі найлепшым паўабаронцам чэмпіянату Беларусі.

У мінулым сезоне Паўлаў правёў у БАТЭ 35 матчаў, у якіх забіў адзін гол і зрабіў дзве выніковыя перадачы.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі