БАТЭ саступіў “Зеніту” ў таварыскім матчы — 1:3 (відэа)
Спарынг прайшоў за трэніровачных зборах у турэцкім Бэлеку.
Беларускі клуб БАТЭ прайграў таварыскі матч санкт-пецярбургскаму “Зеніту”. Сустрэча прайшла ў турэцкім Бэлеку, дзе каманды ладзяць трэніровачныя зборы.
Барысаўчане гулялі ў складзе: Чэрнік, Рыас, Гайдучык, Дубра, Младзенавіч, Ліхтаровіч (к), Карніцкі, Гардзяйчук, Бага, Стасевіч, Радзівонаў.
Запасныя: Сарока, Жураўлёў, Палякоў, Валадзько, Яблонскі, Паўлаў, Клімовіч, Карп, Сігневіч.
Цягам гульні расіяне былі нашмат актыўнейшымі за беларусаў, хоць нельга сказаць, што паядынак атрымаўся для іх лёгкім. У першым тайме яны двойчы паразілі браму БАТЭ і сышлі на перапынак з лікам 2:0.
У другім тайме дзякуючы спрыту Аляксандра Карніцкага беларусы на 49-й хвіліне адыгралі адзін мяч і скарацілі адставанне, аднак расіяне не далі ім давесці лік да роўнага і вырвацца наперад. Пад канец гульні на 85-й хвіліне яны забілі яшчэ адзін гол і такім чынам матч “Зеніт” — БАТЭ скончыўся з лікам 3:1.
На зборах у Бэлеку гэтыя каманды гуляюць спарынгі ў трэці раз. Два гады таму БАТЭ атрымаў перамогу над “Зенітам” — 1:0, а летась сапернікі разышліся з мірам, згуляўшы 0:0.