БАТЭ разграміў "Крумкачоў" — 3:0

БАТЭ разграміў "Крумкачоў" — 3:0

У пятніцу, 28 кастрычніка, адбыўся першы матч 27-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. На сталічным стадыёне ФК "Мінск" сустрэліся "Крумкачы" і БАТЭ. У першым крузе барысаўчане разграмілі мінскую каманду з лікам 5:0, цяпер лік атрымаўся больш сціплым — 3:0. Мікалай Сігневіч вызначыўся на 22-й і 57-й хвілінах, а Максім Валадзько паставіў пераможную кропку на 65-й хвіліне. Адзначым, што ў складзе чэмпіёнаў краіны не было некалькіх лідараў — Аляксандра Глеба, Віталя Радзівонава, Ігара Стасевіча. Склад БАТЭ быў наступны: Сарока, Гайдучык, Яблонскі, А. Валадзько (Джыгера, 70), Сігневіч, Пік (Малькевіч, 85), Рыас, М. Валадзько (Анцілеўскі, 73), Гардзяйчук, Кендыш, Гвілія.

У суботу, 29 кастрычніка, адбудуцца наступныя гульні: "Нафтан" — "Дынама" (Брэст), пачатак а 14-й гадзіне, "Граніт" — "Віцебск" (у Лунінцы, пачатак у 15.00), "Дынама" (Мінск) — "Белшына" (стадыён "Трактар", 15.15), "Шахцёр" — "Нёман" (17.00). У нядзелю, 30-га, сустрэнуцца: "Слуцк" — "Мінск" (14.00), "Гарадзея" — "Іслач" (16.00), "Тарпеда-БелАЗ" — "Славія" (пачатак а 18-й гадзіне).

У БАТЭ пасля сённяшняй перамогі стала 67 ачкоў, 49 — у "Шахцёра", 46 — у мінскага "Дынама".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі