БАТЭ выйграў у фінскага ХІКа — 2:1
У Фінляндыі 1 жніўня барысаўскі БАТЭ сустракаўся з мясцовым ХІКам. Гэта другая сустрэча камандаў у рамках другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі чэмпіёнаў. Першая прайшла ў Барысаве і скончылася з лікам 0:0.
Усе тры галы былі забітыя ў першай палове сустрэчы. На 21-й хвіліне капітан гаспадароў Рафінья Скапіні адкрыў лік аўтаголам. Праз 3 хвіліны капітан БАТЭ Ігар Стасевіч павялічыў разрыў. А яшчэ праз 4 хвіліны Моштаг Ягубі здолеў "размачыць" лік — 2:1.
Цяпер барысаўская каманда выйшла ў трэці кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў. Яна сутсрэнецца з пераможцам матча паміж "Кукесі" і "Карабахам".
ХІК працягне змаганне ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы.