БАТЭ выйграў у "Граніта" — 4:0
5 чэрвеня ў рамках 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе адбыліся тры сустрэчы.
Найбольшую цікавасць выклікаў матч БАТЭ — "Граніт". Мікашэвіцкая каманда хоць і прапусціла гол ад Аляксандра Карніцкага на 4-й хвіліне, але не саступала славутым сапернікам. Да апошніх хвілінаў матча "Граніт" упарта змагаўся. Аднак дубль Мірка Іваніча (85, 90) дазволіў барысаўскаму клубу выйсці наперад. Давяршыў разгром "Граніта" Міхаіл Гардзяйчук (93) — 4:0.
Мазырская "Славія" ў нядзелю святкавала перамогу над "Іслаччу" — 1:0, а "Мінск" з такім жа лікам абыграў футбалістаў салігорскага "Шахцёра".