БАТЭ зацікавіўся сербскім хаўбэкам Мірка Іванічам

БАТЭ зацікавіўся сербскім хаўбэкам Мірка Іванічам

Барысаўскі футбольны клуб БАТЭ выяўляе павышаную зацікаўленасць у атакуючым паўабаронцы сербскай “Вайводзіны” Мірка Іванічы. Цяпер гэты клуб, як і БАТЭ, знаходзіцца на зборах у Турцыі.

“Вайводзіна” з Нові-Сада пасля 20 тураў займае 5-е месца ў чэмпіянаце Сербіі, і ёй не хапае ўсяго двух ачкоў да другой пазіцыі, паведамляе pressball.by

Мірка Іванічу 22 гады. У сёлетнім чэмпіянаце Сербіі ён выйшаў на поле 20 разоў у асноўным складзе і забіў 8 галоў. Апроч таго, хаўбэк тройчы атрымліваў жоўтыя карткі.
 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі