БАТЭ згуляў унічыю з мінскім "Дынама" — 1:1

БАТЭ згуляў унічыю з мінскім "Дынама" — 1:1

21 жніўня ў 19-м туры нацыянальнага чэмпіянату па футболе самым чаканым матчам была сустрэча мінскага "Дынама" і барысаўскага БАТЭ. Пабачыць гульню на мінскі стадыён "Трактар" прыйшло 5,5 тыс. гледачоў.

На другой хвіліне гулец мінчукоў Шрамчанка забіў гол у браму БАТЭ. Толькі на 64-й хвіліне барысаўская каманда здолела аднавіць раўнавагу дзякуючы Гардзейчуку. І да канца гульні лік так і не змяніўся — 1:1.

У нядзелю прайшлі яшчэ тры футбольныя матчы. Бабруйская "Белшына" ў сябе дома прайграла "Мінску" — 0:2. "Іслач" прымала ў гасцях "Віцебск": гэтая гульня скончылася з лікам 0:0. З тым жа лікам завяршылася сустрэча салігорскага "Шахцёра" са "Слуцкам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі