Баўмгертнеру дазволяць сустракацца з адвакатамі раз на тыдзень
Арыштаваны гендырэктар "Уралкалія" пачуваецца нармальна, хоць выглядае стомленым. Скаргаў на ўтрыманне ў СІЗА КДБ ён не мае.
Пра гэта інфармуе interfax.by са спасылкай на першага сакратара расійскай амбасады Гаўрыіла Мамантава,які сустракаўся з Уладзіславам Баўмгертнерам.
Таксама, па словах дыпламата, арыштаваны не заяўляў пра факты знявагі ці непрыстойнага стаўлення да яго.
Баўмгернтнера трымаюць у адзіночнай камеры. Да сённяшняга дня ён не меў доступу да сродкаў масавай інфармацыі. Адвакаты паспрабуюць дамагчыся, каб яму ў камеру паставілі тэлевізар. Разам з тым, арыштаваны бізнэсовец можа карыстацца бібліятэкай у СІЗА і пісаць лісты.
Фота — polit.ru