Байдэн думае пра Беларусь: што гэта для нас мяняе — эфір з Усавым

Павел Усаў / Еўрарадыё
Павел Усаў / Еўрарадыё

Нягледзячы на колішнюю сустрэчу прэзідэнта ЗША Джо Байдэна са Святланай Ціханоўскай і візіты іншых прадстаўнікоў дэмсіл Беларусі ў Кангрэс ЗША ды іншыя дзярждэпы, пытанне наконт таго, ці існуе Беларусь на асабістай палітычнай карце амерыканскага прэзідэнта, заставалася адкрытым. У Варшаве ён на яго адказаў, згадаўшы ў сваім выступе нашу краіну. Іншая справа, што і на палітычнай карце Пуціна Беларусь таксама існуе…


Што мяняе разуменне таго, што ў ЗША пра Беларусь памятаюць, як гэта можна скарыстаць на нашу карысць? Чым адметны нібыта зліты план “інтэграцыі” Беларусі Расіяй? Ці рызыкне Лукашэнка раздаць зброю атрадам самаабароны і на каго разлічаныя словы пра магчымасці беларускай мабілізацыі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі