Байдэн: мы арыштуем апартаменты, яхты і рахункі расійскіх алігархаў

Байдэн: мы арыштуем апартаменты, яхты і рахункі расійскіх алігархаў

ЗША пагражаюць арыштаваць у расійскіх алігархаў маёмасць у краіне. Прэзідэнт Джо Байдэн анансаваў гэта ў сваім выступе для Кангрэса:

"Мы далучаемся да еўрапейскіх саюзнікаў, каб знайсці і канфіскаваць іх [алігархаў] яхты, іх шыкоўныя апартаменты, іх прыватныя самалёты. Мы прыйдзем па вашыя незаконныя прыбыткі", — заявіў ён.

Раней ідэю канфіскаваць у алігархаў маёмасць выказала Францыя.

Звяртаючыся да ўкраінцаў, Байдэн заявіў, што яны натхняюць свет. "Так, мы, ЗША, стаім поплеч з украінскім народам. Мы ведаем ўрокі гісторыі: калі дыктатара не спыніць, ён ідзе наперад", — падкрэсліў амерыканскі прэзідэнт. Ён дадаў, што ЗША падтрымліваюць Украіну ў яе барацьбе за свабоду. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі