Байдэн пракаментаваў словы Пуціна пра "брудную бомбу"

Джо Байдэн / Reuters
Джо Байдэн / Reuters

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн пракаментаваў выказванні расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб так званай "бруднай бомбе".

"Калі ў яго няма ніякіх намераў, чаму ён працягвае казаць пра гэта? Чаму ён кажа аб здольнасці прымяніць тактычную ядзерную зброю? Ён быў вельмі небяспечны ў сваім паходзе да гэтага",сказаў прэзідэнт ЗША. На думку Байдэна, Расія магла б лёгка завяршыць "усё гэта", проста калі б сышла з Украіны.

Пуцін зноў казаў пра "брудную бомбу" напярэдадні — падчас выступу на Валдайскім форуме. З ягоных слоў, у Маскве ведаюць, "дзе прыкладна" гэтая бомба робіцца.

Нагадаем, раней міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу тэлефанаваў калегам з заходніх краін, каб абмеркаваць сітуацыю ва Украіне. А ў гэты час РИА Новости паведамляла, што "Кіеўскі рэжым рыхтуе на тэрыторыі сваёй краіны правакацыю, звязаную з падрывам так званай "бруднай бомбы", або маламагутнага ядзернага боепрыпасу". У ЗША, Францыі і Вялікабрытаніі да гэтых слоў паставіліся крытычна. "Свет распазнае любую спробу выкарыстаць гэта зацвярджэнне ў якасці падставы для эскалацыі. Мы таксама не прымаем любую падставу для эскалацыі з боку Расіі", – гаварылася ў сумеснай заяве МЗС гэтых краін. Яна было апублікавана пасля размовы з Шайгу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі