Байдэн у Мінск — Лукашэнка ў Маскву — топ "Белшыны" за краты. Стрым з Кныровічам

Абмяркоўваем візіт Лукашэнкі да Пуціна з Аляксандрам Кныровічам
Абмяркоўваем візіт Лукашэнкі да Пуціна з Аляксандрам Кныровічам

Учора Лукашэнка клікаў у Мінск Джо Байдэна, а сёння паляцеў у Маскву да Уладзіміра Пуціна. Гарачыя галовы кажуць, што ў Крамлі будуць дамаўляцца пра новы наступ з боку Беларусі, а то і ўвогуле пра далучэнне Беларусі да Расіі.

Прадпрымальнік і, цяпер ужо, палітык Аляксандр Кныровіч не такі катэгарычны ў ацэнках. Сёння абмяркуем з ім і "раптоўную" прэс-канферэнцыю Лукашэнкі для замежных журналістаў, і чарговую паездку да Пуціна напярэдадні гадавіны ўварвання ва Украіну. Але не забудземся і пра гарачыя дэбаты ў Каардынацыйнай радзе, якія адбыліся 17 лютага.

І пра эканоміку таксама пагаворым. Ад "непрыстойных" заробкаў топ-менеджараў да арышта гендырэктара "Белшыны", ад чарговых бюджэтных грошай для МАЗа да камуналкі ў Еўропе, якая, насуперак стогнам праўладных прапагандыстаў, усё ніяк не змерзне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі