Байдэн запрасіў Ціханоўскую да ўдзелу ў Саміце за дэмакратыю

Байдэн запрасіў Ціханоўскую да ўдзелу ў Саміце за дэмакратыю

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн запрасіў Святлану Ціханоўскую прыняць удзел у Саміце за дэмакратыю ў снежні, паведамляе яе прэс-служба

На саміт запрошаныя кіраўнікі 110 дзяржаў. Не атрымалі запрашэння кіраўнікі шэрагу краін, у тым ліку Расіі, Кітая, Турцыі, Казахстана, Паўночнай Карэі і Венесуэлы. Не запрошаны на саміт і Аляксандр Лукашэнка.

10 снежня Ціханоўская як прадстаўніца беларусаў выступіць у рамках секцыі "Умацаванне дэмакратыі і супрацьдзеянне аўтарытарызму".

Саміт за дэмакратыю пройдзе ў анлайн-рэжыме. Чакаецца, што мерапрыемства стане рэгулярным. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі